19 декабря 2025, пятница23:13

Запись

Турнір Зарэчча абяцае стаць традыцыйным

18 октября 2016, 15:05

Другі год запар прайшоў турнір Зарэчча паміж Альманскай, Стружскай і Варанёўскай школамі.

Турнір складаецца са спаборніцтваў па баскетболу сярод дзявочых каманд і па футболу — сярод хлапчуковых. Змагацца для навучэнцаў гэтых школ даўно не навізна: паміж імі праходзяць занальныя гульні ў футбол, спартландыя і іншыя спаборніцтвы. Вось і цяпер з’явіўся новы малады турнір, які, магчыма, стане традыцыйным.

Што тычыцца самой гульні, то яна была напружанай. Патрэбна адзначыць, што за год дзявочая каманда з Вараней узмацнілася і паказала лепшую гульню, чым у мінулы раз. Альманскія дзяўчаты перамаглі, але не паказалі сапраўднай гульні. Звычайна яны дэманструюць большую дынаміку. Каманда са Стругі ў гэтым годзе крыху расчаравала — звычайна яна заўзята змагаецца за першае месца.

Хлапчуковыя каманды паказалі добры футбол: была і сама гульня, і пенальці, і спрэчныя моманты.

Вынікі турніру:

  • баскетбол: 1 месца — Альманы, 2 месца — Варані, 3 месца – Страга;
  • футбол: 1 месца — Струга, 2 месца — Альманы, 3 месца — Варані.


Фото с сайта crossroadsoflife.ru