20 сентября 2024, пятница13:52

Культура

“Мы павінны размаўляць на сваёй мове”. Як лунінецкіх дзяцей беларускай мове вучылі

8 октября 2016, 8:42

6 кастрычніка Юры Жыгамонт пабываў у трох лунінецкіх школах. У рамках акцыі “Чытаем па-беларуску з Velcom” вядомы тэлевядучы правёў урокі беларускай мовы.

На адным з заняткаў, што праходзіў у СШ №2 г.Лунінца, пабывалі карэспандэнты “Медиа-Полесья”.

Пачаўся імправізаваны занятак з прывітання па-беларуску.

– Я ведаю, што на Палессі, у вашых рэгіёнах, асабліва ў вёсках, людзі, вітаючыся, гавораць “дзень добры”, а ім у адказ кажуць “добрага здароўя”, – ўслед за тэлевядучым і аўтарам праграмы “Падарожжы дылетанта” дзеці голасна пачалі вітацца па-беларуску.

– Сёння я да вас прыехаў з праграмай “Чытаем па-беларуску з Velcom ”, – распавёў вучням другога, трэцяга і чацвёртага класаў Юры Жыгамонт.

Падчас занятку Юры Жыгамонт загадваў загадкі, чытаў вершы, праводзіў гульні на беларускай мове. Дзеці ахвотна адказвалі на пытанні прыезджага настаўніка.

У размове з карэспандэнтамі, Юры Жыгамонт адзначыў, што дзякуючы такім вандроўкам па школах Беларусі, ёсць магчымасць звярнуць ўвагу і узняць цікавасць школьнікаў да роднай мовы.

– Мы – беларусы, мы павінны размаўляць на сваёй мове, – адзначае Юры Жыгамонт і дадае, што сёння ў школах урокаў беларускай мовы недастаткова, каб добра валодаць роднай мовай.

Разам з тым, тэлевядучы выказаў спадзяванне, что нехта з прысутных у зале абавязкова стане вядомым беларускім пісьменнікам ці паэтам.

Юры Жыгамонт бываў на Лунінеччыне і раней. Як і тады, зараз ад нашай мясцовасці ўраджанне засталося станоўчае.

Акрамя лунінецкай СШ №2, такія інтэрактыўныя ўрокі прайшлі ў СШ №1 і СШ №4 г.Лунінца. Лунінецкія школы далучыліся да сацыяльнага адукацыйнага праекта, які сваёй галоўнай задачай ставіць развіццё цікавасці да беларускай мовы і культуры. Увогуле ж, арганізатары акцыі плануюць правесці  падобныя ўрокі  у 150 школах па ўсёй Беларусі.

Як праходзілі занякі ў гарадской СШ №2, глядзіце ў відэасюжэце “Медиа-Полесья”.


Фото: Shutterstock
Фото РОВД
Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru