11 апреля 2026, суббота16:37

Общество

Пінская духоўная семінарыя адзначыць свае ўгодкі

28 сентября 2016, 14:54

3 кастрычніка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску адбудзецца ўрачыстае святкаванне 15-годдзя яе адраджэння.

У пачатку 1990-х гадоў, пасля падзення ваяўнічага атэізму, семінарыя стараннямі кардынала Казіміра Свёнтка была вернута Касцёлу, адрамантавана і восенню 2001 года зноў адчыніла дзверы для навучэнцаў.

Свята семінарыі будзе спалучана з днём адчыненых дзвярэй. Да ўдзелу ва ўрачыстасцях запрашаюцца ўсе жадаючыя, асабліва юнакі, якія разважаюць над святарскім пакліканнем.

Плануецца, што удзел у святкаванні прымуць тыя духоўныя і свецкія асобы, якія стаялі ля вытокаў адраджэння гэтай установы, удзельнічалі ў фарміраванні яе сучаснага аблічча. Таксама на ўрачыстасць запрошаны святары, якія прайшлі тут фармацыйна-адукацыйны шлях і цяпер паспяхова служаць як душпастыры ў самых розных кутках Беларусі.

Праграма святкавання:

10,00 – урачыстая сустрэча з нагоды 15-годдзя адраджэння семінарыі і пачатку новага навучальнага года 2016\2017 (актавая зала імя Зыгмунта Лазінскага ў будынку семінарыі)

12.00 — Святая імша ў катэдральным касцёле

14.00 – Культурная праграма для ўдзельнікаў святкавання

Паводле catholic.by

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.


Юрий Очкас. Фото с его страницы в Фейсбуке
Россиянам разрешат зарабатывать деньги на войну против Украины / фото ua.depositphotos.com
Фото из открытых источников
рий Малащицкий. Скриншот видео 47‑й ОМБр «Магура»
Фото использовано в качестве иллюстрации: ru.depositphotos.com
Мао Нин. Фото: МИД КНР

Полешуки