20 сентября 2024, пятница11:50

Общество

Жыхар Пінска злавіў 65-кілаграмовага сома на Прыпяці

28 сентября 2016, 11:34

Павел Ляхновіч на падводным паляванні каля гадзіны змагаўся з дзвухметровым іспалінам і ўрэшце перамог.

– Заўчора ён адарваў два гарпуны і сышоў. Сёння, з ранку, паехаў я яго шукаць. Знайшоў параўнальна хутка, стрэліў, і потым ён цягаў мяне па рацэ мо гадзіну. Потым сом прылёг адпачыць на чатырох метрах глыбіні ля бервяна. Я асцярожна падабраўся і ўхапіўся за стары гарпун, які тарчаў з ягонага хваста з двух бакоў, як за стырно ровара. Ён выгінаўся і спрабаваў ухапіць мяне зубамі, але выгнуцца так моцна не здолеў. Я падвалок яго да берага, а потым дабіў нажом, – распавядае спадар Павел.

– Страшна не было?

– Не. Было столькі адрэналіну, што здавалася кроў кіпіць. Старашна было, што сарвецца, і сыйдзе з гарпуна, дзе яго потым шукаць? Ну былі думкі, што калі ён ухопіць мяне за руку, то можа і не выплыву. Сом моцна змагаўся, але ж калі я яго каля берага перавярнуў на спіну, то ён супакоіўся.

– І колькі гэты сом важыць?

– 65 кілаграмаў, больш за два метры даўжыні.

– Раней такія трафеі былі?

– Не. Дагэтуль, за амаль сорак гадоў падводнага паляваньня, ў мяне самы вялікі сом быў 20 кілаграмаў. Гэта , відаць, той самы, адзіны за жыцьцё трафей.

– Напэўна было адчуванне шчасця?

– Шчасьце было, пакуль цягнуўся працэс пошуку, стральбы, барацьбы з самом, а зараз гэта ўжо проста ежа.

– І што Вы зрабілі са сваім трафеем?

– Спачатку – фотасесія, потым парэзалі на кавалкі, падзяліўся з сябрамі, астатняе сваякам раздаў.

Дарэчы, Павел Ляхновіч некалькі разоў быў героем публікацый Медиа-Полесья, ён былы вайсковы марак. Пасля звальнення з войску працаваў карэспандэнтам у рэгіянальных газетах, трэнерам па кік-боксінгу, целаахоўнікам, на будоўлях у Польшчы і Расіі. Ён сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. А падводнае паляванне – хобі, якім ён захапляецца шмат гадоў.


Фото: Shutterstock
Фото РОВД
Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru