26 декабря 2025, пятница12:02

Общество

8 верасня — Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў

8 сентября 2016, 13:12

Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў (International Day of Journalists 'Solidarity) быў заснаваны ў 1958 годзе ў Бухарэсце падчас кангрэсу міжнароднай арганізацыі журналістаў.

Паводле задумы дэпутатаў кангрэса, у гэты дзень журналісты ўсіх краін і выданняў павінны дэманстраваць свету сваю згуртаванасць, асабліва ў справе абароны правоў. Дата 8 верасня была абраная ў памяць вядомага чэшскага журналіста Юліўса Фучыка, які загінуў у гады другой сусветнай вайны.

8 верасня 1943 г. у Германіі гітлераўцы пакаралі смерцю чэшскага журналіста Юліўса Фучыка. Ён быў адным з лідараў антыфашысцкага руху Чэхаславакіі. Кнігу «Рэпартаж з пятлёй на шыі», напісаную Фучыкам у турме, з часам перавялі на 70 моў. Напрыканцы ХХ стагоддзя на чарговай канферэнцыі ААН 8 верасня назвалі Міжнародным днём салідарнасці журналістаў. Такім чынам, гэты дзень з’яўляецца не проста чарговым прафесійным святам, але і днём, калі ўсе журналісты могуць адчуць сваё яднанне, салідарнасць.

У гэты дзень ва ўсім свеце праходзяць канферэнцыі, з’езды. Таксама, да прыкладу, уручэнне Пулітцэраўскай прэміі — самай прэстыжнай прэміі журналістаў у Амерыцы —адбываецца амаль заўсёды 8 верасня.

Сябры Лунінецкай філіі ГА «Беларуская асыцыяцыя журналістаў» ладзяць сустрэчы ў навучальных установах, распавядаць пра прафесію, даюць магчымасць маладым людзям паспрабаваць сябе ў творчасці.