20 сентября 2024, пятница06:48

Культура

Упершыню на Століншчыне праходзіць дзіцячы пленэр па ганчарству

28 июля 2016, 21:09

Першы раённы дзіцячы пленэр па ганчарству праходзіць у Гарадной падчас V Міжнароднага пленэра ганчароў.

Ідэя правесці дзіцячы пленэр па ганчарству ўзнікла ў супрацоўнікаў Столінскага раённага краязнаўчага музея, у прыванасці, у Міхаіла Скрабейкі. Як адзначае яго дырэктар Святлана Вярэніч, ініцыятыву падтрымалі аддзел адукацыі, спорту і турызму, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Столінскае благачынне.

На першыя ўрокі ганчарнага майстэрства да дзяцей прыходзяць мясцовыя ганчары

12 удзельнікаў першага раённага дзіцячага пленэра па ганчарству, а гэта хлопчыкі ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў, прыехалі ў Гарадную з розных населеных пунктаў Століншчыны. Сярод іх і выхаванцы дзіцячага прытулку Столінскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

Першы свой гліняны гаршчочак 12-гадовы Сяргей трымае ў руках асцярожна

Святлана Вярэніч адзначыла ў размове з карэспандэнтам Медиа-Полесья, што асноўнай мэтай гэтага мерапрыемства з’яўляецца прыцягненне ўвагі падрастаючага пакалення да традыцый і побыту палешукоў.

– Мы хочам, каб дзеткі ведалі пра рамяство, якім здаўна займаліся на Палессі, у прыватнасці, у Гарадной. Каб яны не толькі ўмелі рабіць самыя простыя гліняныя рэчы, але і ведалі гісторыю ганчарства, захоўвалі нашу культуру, – гаворыць Святлана Вярэніч.

З дзецьмі не толькі праводзяць тэарэтычныя і практычныя заняткі адносна таго, як нарыхтоўваць гліну, як рабіць рэчы з яе, але і арганізуюць прагляд відэапрэзентацый і кінафільмаў пра беларускія рамёствы.

Гліну для вырабаў дзеці нарыхтоўвалі разам з выхавацелямі лагера

Электрычныя колы для вырабу прадметў з гліны прадастаўлены Столінскім РГА =Цэнтр падтрымкі маладых інвалідаў=

Кожны хлопчык старанна шчыруе над вырабам

Гліняныя вырабы, якія зробяць удзельнікі першага дзіцячага пленэра па ганчарству, будуць прадстаўлены на выставе-продажы ў нядзелю, 31 ліпеня, падчас Гараднянскага кірмаша. Дзеці вельмі стараюцца зрабіць як мага больш цікавых рэчаў, каб атрымаць у выніку іх прадажы першыя самастойна заробленыя грошы, і спадзяюцца на вялікую колькасць пакупнікоў.

Падчас работы дзіцячага пленэра па ганчарству, які прадоўжыцца амаль тыдзень, на сядзібе палешука (гэта філіял Столінскага раённага краязнаўчага музея ў Гарадной) разгарнуўся палатачны лагер.

Сядзіба ганчара ў Гарадной на тыдзень напоўнілася дзіцячымі галасамі

Дзеці і выхавальнікі  на працягу тыдня жывуць у палатках. Тут жа, на тэрыторыі сядзібы, арганізавана летняя сталоўка і забяспечаны неабходныя ўмовы быту.

Надвор’е спрыяе рабоце палатачнага лагера

Умывальнікі размешчаны на вуліцы

Першы раённы дзіцячы пленэр па ганчарству арганізаваны за ахвяраванні прыхажан праваслаўных цэркваў Столінскага благачыння. Прадуктамі харчавання вельмі дапамаглі фермеры раёна. А яшчэ арганізатары дзіцячага пленэра выказваюць словы падзякі гараднянскім выратавальнікам і пагранічніку Уладзіміру Шведу за дапамогу ва ўстаноўцы палатак і іншага абсталявання на тэрыторыі сядзібы.

Кавалак гліны ў дзіцячых руках ператвараецца ў цікавы выраб

У нядзелю, 31 ліпеня, у цэнтры вёскі будзе працаваць Гараднянскі кірмаш. На ім будуць прадстаўлены  калекцыі работ удзельнікаў Міжнароднага пленэра ганчароў, пройдуць майстар-класы ад ганчароў, конкурсы, выставы-продажы вырабаў майстроў народнай творчасці, экскурсіі па Цэнтры ганчарства і па музеі-сядзібе ганчара, будзе арганізавана насычаная канцэртная праграма.


Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: https://t.me/krepostfortuvd
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru