20 сентября 2024, пятница19:36

Общество

Імша ў пятую гадавіну смерці кардынала Казіміра Свёнтка адбудзецца ў Пінску

20 июля 2016, 23:40

21 ліпеня у 12.00 усе жадаючыя запрашаюцца на святую Імшу, памяці першага беларускага кардынала, якая адбудзецца ў пінскім катэдральным касцёле. Пачатак Імшы ў 12.00.

Гэтая Эўхарыстыя стане падзякай Богу за служэнне руплівага пастыра Пінскай дыяцэзіі і яго адданасць Богу і людзям. Пад час Імшы вернікі будуць прасіць аб вечным збаўленні для душы спачылага іерарха – паведамляюць арганізатары урачыстасці.

Даведка МП:

Казімір Свёнтак нарадзіўся ў горадзе Валга (Эстонія) ў польскай шляхецкай сям’i. Падчас Першай сусветнай вайнысям’я Свёнтакаў была ў эвакуацыі, пасля апынулася ў Баранавічах, дзе Казімір Свёнтак скончыў гімназію. У 1933 годзе ён паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю імя Фамы Аквінскага ў Пінску. У красавіку 1939 года быў пасвечаны ў святары i быў накіраваны ў Пружаны. У красавіку 1941 года Свёнтак быў арыштаваны савецкімі ўладамі па абвінавачванні ў шпіянажы i два месяцы ўтрымліваўся ў брэсцкай турме. З турмы яго вызвалілі нямецкія акупацыйныя войскі і ён вярнуўся ў Пружаны. У снежні 1944 года Казімір Свёнта кзноў быў арыштаваны савецкімі ўладамі i асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Зняволенне адбываў у лагерах Сібіры і Комі АССР. У 1954 годзе вярнуўся ў Беларусь. І з той пары бесперапынна служыў у пінскім касёле Небаўзняцця Дзевы Марыі. У 1994 годе атрымаў сан кардынала. Памёр Казімір Свёнтак 21 ліпеня 2011. Пахаваны ў крыпце Пінскай катэдры


Фото иллюстрационное из архива МП
Фото: ТГ-канал РУПП
Фото: Shutterstock
Фото РОВД
Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото dpsu.gov.ua
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП