Тэатралізаванае шэсце і святочная праграма на летняй сцэне ў парку прыцягнулі ўвагу тых, хто прыйшоў на мерапрыемства.
Людзі ўсіх узростаў весяліліся ў гэты халодны летні вечар, далучыўшыся тым самым да адной з цікавых і таямнічых народных традыцый.
Тэатралізаваная праграма завяршылася запальваннем купальскага вогнішча на беразе ракі.
У час правядзення народнага свята разгарнуліся гандлёвыя рады, атракцыёны для дзяцей, конкурсы для дарослых. Людзі бавілі час як ля вогнішча, так і за столікамі на гандлёвай пляцоўцы.
Святочную праграму працягнула начная дыскатэка.
Мерапрыемства арганізавалі работнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Столінскага райвыканкама.
ДАВЕДКА МП:
Згодна паданню, Купала быў зачараваны вельмі прыгожай дзяўчынай. Яны пакахалі адзін аднаго. Закаханыя не ведалі, што звязаныя кроўнымі сувязямі, а калі дазналіся, то не змаглі растацца і загінулі ў вадзе.
Лічылася, што ў купальскую ноч пануюць не толькі гулянне і вяселле, але і чарадзейства.. Купальская ноч суправаджалася купаннем. Людзі былі ўпэўнены, што вада ў такую ноч атрымлівае магічныя ўласцівасці.