24 ноября 2024, воскресенье00:28

Культура

У Дзень горада ў Століне ўшаноўвалі яго жыхароў

4 июля 2016, 12:43

Пагранічнікі, супрацоўнікі міліцыі, выратавальнікі, работнікі аховы здароўя, гандлю, будаўнікі і прадстаўнікі іншых структур паўдзельнічалі ў шэсці падчас свята горада.

Парад прафесій працягнула дэманстрацыя сучаснай і рэтра-спецтэхнікі.

Старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі адзначыў граматамі работнікаў самых розных сфер дзейнасці.

Узнагароду з рук старшыні райвыканкама атрымлівае кантралёр станочных і слясарных работ Ніна Свірыдчук

Гэта дарожны рабочы Аляксандр Пачко, бухгалтар Ніна Дзенісовіч, машыніст экскаватара Уладзімір Ярмашэвіч, аператар машыннага даення Наталля Рэвуцкая, стаматолаг-тэрапеўт Вольга Несцяровіч, памочнік ўрача-гігіеніста Інэса Вабішчэвіч, дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Ала Цымбалюк, аператар лініі ў вытворчасці харчовай прадукцыі Галіна Козел, вадзіцель грузавога аўамабіля Мікалай Бандарчук, муляр Віктар Аніскевіч, трактарыст Уладзімір Бараноўскі. Падзячны ліст атрымаў народны інструментальны ансамбль “Брыз” (кіраўнік Фёдар Вайцяхоўскі), пісьмо падзякі атрымала работнік ЖКГ Ніна Слабко.

Сям’я Аляксандра і Марыны Малчановічаў атрымлівае віншаванні

Не засталіся па-за ўвагай самы малы жыхар Століна і доўгажыхар.

Так, 94-гадовая Лідыя Бялкова па стане здароўя не змала прысутнічаць на плошчы, таму ўзнагароду ёй адвязуць дамоў.

Віталі сям’ю Ляшкевіч, у якой у чэрвені нарадзіўся сын, і шматдзетную сям’ю Рэдзька. Ушанавалі маладых Аляксандра і Марыну Малчановічаў, якія напярэдадні Дня Незалежнасці і Дня горада Століна заключылі шлюб. З 25-годдзем сумеснага жыцця віншавалі Аляксандра і Алу Ашуркевічаў, з 50-годдзем – Юрыя і Веру Пірскіх.

На плошчы віталі юных спартсменаў, танцораў, творчыя калектывы горада і раёна.

Напярэдадні свята горада прайшоў агляд-конкурс на лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторый. Па яго выніках пераможцамі сталі: Столінская ПМС, Столінскае ДРБУ-141, Столінскае ЖКГ, вытворчы філіял ААТ “Савушкін прадукт”, РКЦ №21 у Століне філіяла ААТ “Белаграпрамбанк”, Столінскае райспажыўтаварыства, аддзел ЗАГС, ДЮСШ г.Століна, раённая кінавідэасетка, прадпрыемства “Дуэт-Строй”.

Пераможцамі ў аналагічным конкурсе сярод уласнікаў аднакватэрных дамоў сталі: Сцяпан Пашкевіч, Таццяна Трапец, Соф’я Царык, Любоў Домніч. Сярод шматкватэрных дамоў – дом 2 па вуліцы Усходняй, дом 106 па вуліцы Дзяржынскага, дом 123 па вуліцы Савецкай.

За ўклад у развіццё архітэктурнай прываблівасці Століна падзяку атрымалі індывідуальныя прадпрымальнікі Лілія Цвірко, Таццяна Неўдах, Аляксей Міхлюк, Аляксандр Моцук, а таксама царква евангельскіх хрысціян-баптыстаў.

Святочныя мерапрыемствы прадоўжыліся ў гарадскім парку і на спартыўных пляцоўках. Аднак дождж прымусіў людзей у хуткім часе разысціся.

Конкурсы для дзяцей

І для дарослых

Дэгутацыя прадукцыі Гарынскага агракамбіната

 

Чарга ўвесь час была каля ціра

На летняй сцэне выступалі творчыя калектывы раёна, аднак слухачоў было мала

Ля выставы Дэпартамента аховы было шматлюдны. Дарослыя, як і дзеці, з задавальненнем прымяралі бронежылеты

Удзельнік “Рыцарскага клуба” з Гомеля

У святочных мерапрыемствах прынялі ўдзел дэлегацыі з Расіі, Латвіі, Польшчы, Украіны.


Иллюстрация media-polesye.com