22 ноября 2024, пятница20:21

Общество

Больш за 4.000 чалавек прынялі ўдзел у вясенніх падліках птушак

21 июня 2016, 10:04

Міжнародная кампанія “Жывая вясна-2016” практычна завершана. Па выніках удзелу ў ёй Беларусь выйшла на другое месца.

Такія дадзеныя прывялі Медиа-Полесью у грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Усяго ў міжнароднай кампаніі “Жывая Вясна-2016” прынялі ўдзел больш за 70.000 чалавек, звыш 4.000 з іх – беларусы.

Дзякуючы ўсім удзельнікам кампаніі, наша краіна апынулася на другім месцы сярод 55 краін-удзельніц. Першае і трэцяе  месца занялі Латвія і Расія адпаведна. 

На працягу ўсёй вясны ў Беларусі сустракалі прылёт пяці птушак-пасланак вясны: белага бусла, вясковай ластаўкі, звычайнай зязюлі, чорнага свіргуля і шчуркі-пчалаедкі. Свае назіранні можна было пакідаць на адмысловым сайце або дасылаць праз смс-паведамленне.

Белы бусел – бясспрэчны лідар назіранняў нашай краіны. Цікава, што сыходзячы з назіранняў усіх краін-удзельніц,  у гэтым годзе перамагла зязюля,  а другое месца падзяляюць вясковая ластаўка і свіргуль.

У АПБ дадалі, што ў час кампаніі ўдзельнікі дзяліліся гісторыямі сваіх назіранняў у Вясновым блогу, каля 100 чалавек прынялі ўдзел у конкурсах «Жывой Вясны». Пераможцы конкурсаў атрымаюць па пошце дыпломы, прызы і памятныя сувеніры ад АПБ.

У АПБ дзякуюць усім, хто прыняў удзел у акцыі, і спадзяюцца на тое, што летам і восенню ўсе, хто цікавіцца жыццём пярнатых, прадоўжаць птушыныя назіранні. 


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters