Гэта традыцыйная пілігрымка пад час якой пілігрымы спяваюць релігійныя гімны, моляцца, спавядаюцца і размаўляюць са святарамі. Дарога да святыні зойме каля 9 гадзін. Прыкладна на сярэдзіне шляху вандроўнікі адпачываюць у вёсцы Крыўчыцы.
У Лагішыне, пасля пакланеня абразу Маці Божай пройдзе святая імша.
Даведка МП:
Лагішынская Маці Божья – цудатворны абраз, які знаходзіцца ў мясцовым касцёле Святых Пятра і Паўла. Гэты старадаўні абраз славіўся сваімі цудамі. У 1997 годзе абраз быў адноўлены. А 10 траўня 1997 года яго каранавалі папскімі каронамі. З той пары Маці Божью Лагішынскую называюць Каралевай і нябёснай апякункай Палесся.
Заходите к нам на Одноклассники. Мы есть и ВКонтакте. Присоединяйтесь к нам на Фейсбук.
Все видео доступны на нашем канале YouTube.