22 ноября 2024, пятница18:09

Общество

Самы класны КЛАСНЫ лунінскай школы

29 марта 2016, 14:37

Вучні Лунінскай СШ не сумавалі на вясенніх канікулах, яны штодня рыхтаваліся да  фінальнага  тура конкурсу  «Класны самы класны», які адбыўся 26 сакавіка, у суботу.

У студзені ўсе класныя кіраўнікі давалі адкрытыя класныя гадзіны. Ужо ў лютым рыхтавалі творчыя справаздачы і прэзентацыі пра свой клас, у якіх адлюстроўвалі не толькі фотаздымкі з мерапрыемстваў, экскурсій, паходаў, але і сістэму класнага самакіравання, дыяграмы ўзроўню выхаванасці, занятасць вучняў у пазаўрочны і пазашкольны час.

Строгае журы падвяло вынікі і да ўдзелу ў заключны тур запрасіла пяць класных кіраўнікоў: 1, 4, 8, 9,10 класаў.

Настаўнікі творча падышлі да  першага конкурсу «Візітка» і расказалі пра сябе, свой клас. Их падтрымлівалі выхаванцы.

У другім конкурсе класным кіраўнікам былі прапанаваны педагагічныя сітуацыі, з якіх трэба было знайсці арыгінальнае выйсце.

Апошні конкурс – «Сюрпрыз» – апраўдаў сваю назву. Канкурсанты чыталі ўласныя вершы, спявалі, праводзілі майстар-класы, расказвалі пра свае захапленні, паказвалі здольнасці.

Інтрыга конкурсу заставалася напружанай да самага апошняя моманту, а калі члены журы выйшлі на сцэну са стужкамі і дымломамі, зала заціхла  ў чаканні.

Пераможцай стала класны кіраўнік 1 класа Людміла Сацкевіч, у якой за плячыма 20-гадовы вопытам работы.  Яна зрабіла сюрпрыз сваім выхаванцам: прадэманстравала прэзентацыі не толькі першакласнікаў, але і сваіх выпускнікоў.

Складана было вызначыць другое і трэцяе месцы, ўсе класныя кіраўнікі выступілі па-свойму арыгінальна і былі ўзнагароджаны ў розных намінацыях.

Захапіла прысутных  вакальнае выступленне класнага кіраўніка 8 класа Ірыны Еўтух, якую падтрымалі не толькі вучні, але і сын Ілья. У якасці сюрпрыза яна прыгатавала  смачны торт.

Класны кіраўнік 10 класа Рэгіна Леўшыц прыемна ўразіла ўласнымі вершамі і аптымістычнай песняй-пажаданнем.

Настаўніца працоўнага навучання і класны кіраўнік 9 класа Наталля Ярмольчык навучыла усіх, у тым ліку і журы, як можна ўпрыгожыць інтэр’ер на любое свята з дапамогай папяровых шароў.

Класны кіраўнік 4 класа Ганна Булыгіна  ператваралася з чарадзейкі ў добрую класную, спявала, чытала вершы.

– Любы конкурс – гэта выпрабаванне не толькі ў плане педагагічнага майстэрства, але і выпрабаванне сілы волі. Усе выступленні праходзілі на адным дыханні, – гаворыць член журы, дырэктар Палескай СШ Мікалай  Аляксееў,- і толькі настаўнікам вядома, што за ўсім гэтым стаялі доўгія рэпетыцыі, бяссонныя ночы ў трывозе і творчых пошуках. Але самае галоўнае – паказаць прыклад сваім вучням.

Дырэктар школы Сяргей Курак павіншаваў канкурсантаў і напомніў, што хутка ў школе адбудзецца конкурс «Вучань года».


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters