20 декабря 2025, суббота02:18

Общество

Дзякуй чыгуначнікам за родную мову

24 марта 2016, 8:07

Рэдакцыя МП атрымала ліст ад чытача Міколы, які жыве ў Лунінецкім раёне і які карыстаецца дызель-цягнікамі.

«Хацеў бы выразіць падзяку праз Медиа-Полесье чыгуначнікам. Я быў вельмі ўсцешаны і настрой мой падняўся, калі я ехаў у цягніку з Лунінца ў Мікашэвічы і пачуў абвяшчэнне прыпынкаў па-беларуску. Вельмі добрая ідэя! Цікава хто накіраваў на такі «рух»? Дзякуючы гэтаму, мой настрой цяпер забяспечаны пад час дарогі ў цягніку».

Галоўны інжынер лакаматыўнага дэпо ст. Лунінец Дзмітрый Чарнавокі пракаментаваў:

— Згодна з новым распараджэннем Беларускай чыгункі, памочнікі машыніста абвяшчаюць станцыі і дадатковую інфармацыю на беларускай мове. —  Мы рады, што пасажырам такое новаўвядзенне прыйшлося да спадобы.

Гучанне роднай мовы ў дызель-цягніку – добрае нагадванне пра тое, што мы – беларусы.