22 ноября 2024, пятница01:11

Культура

Цыкл персанальных выстаў распачынае Столінскі краязнаўчы музей

25 февраля 2016, 16:01

Столінскі раённы краязнаўчы музей пачынае цыкл персанальных выстаў, прысвечаных дзейнасці майстроў Століншчыны.

Як паведаміла Медиа-Полесью дырэктар Століннскага раённага краязнаўчага музея Святлана Вярэніч, першая выстава з цыклу персанальных выстаў, якую ўбачаць наведвальнікі музея, – гэта выстава эксклюзіўных лялек Валянціны Лёгкай.

Валянціна Лёгкая – педагог дадатковай адукацыі Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці. У 1998 годзе стварыла студыю народных промыслаў “Вышыванка”, якой у 2009 годзе было прысвоена ганаровае званне “Узорная”. Рукамі дзяўчат студыі вышыты сцэнічныя касцюмы для ансамбля танца “Палескія плясуны” і мужчынскай групы аркестра народных інструментаў сярэдняй школы №2 г.Століна.

“Валянціна Мікалаеўна Лёгкая апранае сваіх лялек у старажытныя касцюмы столінскага краю, тым самым захоўвае і перадае ўнікальную спадчыну нашых продкаў, – дадала Святлана Вярэніч.

Адкрыццё выставы “Сакральныя лялькі Валянціны Лёгкай” адбудзецца ў першыя дні каляндарнай вясны – 3 сакавіка ў 14.00 у памяшканні музея.

Выстава лялек будзе працаваць штодзённа ў час работы экспазіцыі музея на працягу амаль трох тыдняў.

Канкрэтны час працы выставы і дні наведвання можна знайсці ў рубрыцы Афиша на Медиа-Полесье. Тэлефоны для дадатковай інфармацыі: 6-23-96, 2-43-67.


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters