3 апреля 2026, пятница14:29

Общество

Ёсць на Палессі мястэчка Ленін. Але названае так не у гонар правадыра

3 апреля 2026, 10:39

Мястэчка Ленін Лунінецкага павета (цяпер Жыткавіцкага р-на) названа так не ў гонар рэвалюцыйнага правадыра, пад такой назвай яно вядомае з 1568 года.

 

У міжваенны перыяд польскія улады спрабавалі паселішча перайменаваць. Але ў рэшце рэшт новая назва не прыжылася.

Ленін знаходзіцца ў 46 км на паўночны захад ад Жыткавічаў, у 18 км ад чыгуначнай станцыі Мікашэвічы (на чыгуначнай лініі Лунінец-Калінкавічы), на рацэ Случ.

Мястэчка вядома з XVI стагоддзя. У 1568 годзе кароль польскі і вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Жыгімонт II Аўгуст дазволіў князю Юрыю Алелькавічу заснаваць мястэчка Ленін (па назве ўрочышча). У 1582 годзе згадвалася ў акце аб падзеле ўладанняў паміж братамі Алелькавічамі. Мястэчка Ленін дасталася Аляксандру Алелькавічу. Пазней знахлдзілася ў валоданні Радзівілаў.

У 1788 годзе пабудавана драўляная царква Раства Багародзіцы, тут  захоўвалася выдадзенае ў 1673 годзе Евангелле.

Царква была спалена 16 лютага 1942 года нямецкімі акупантамі разам з вёскай.

Фота 1930-х г. Kresy Wschodnie na fotografii  групы «Пінск Палессе».

 

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.


Фото: Алены Дроздовской, mlyn.by
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Фото dpsu.gov.ua
Фото: @Dz_Kuchynski / Х

Полешуки