Напярэдадні ў сценах чытальнай залы работнікі бібліятэкі правялі літаратурную гадзіну “Кнігі, якія ацаніў увесь свет”.
Галоўны бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦРБ Ірына Навумчык распавяла прысутным пра асноўныя моманты жыцця і творчасці пісьменніка. Бібліятэкар Таццяна Сімончык правяла падрабязны агляд твораў Івана Шамякіна, змешчаных ў фондзе бібліятэкі, якія варта прачытаць кожнаму. Затым вучням паказалі частку дакументальнага фільма “Сустрэчы ў БДУ. Іван Шамякін”.
ДАВЕДКА “МП”
Кнігі Івана Шамякіна “Крыніцы”, “Трывожнае шчасце”, “Сэрца на далоні”, “Снежныя зімы”, “Атланты і карыятыды”, “Петраград – Брэст” і многія іншыя раскрываюць лёс беларускага народа ў XX стагоддзі. 30 студзеня выдатнаму класіку нацыянальнай літаратуры споўнілася б 95 гадоў.
Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар Людміла Гмір правяла з прысутнымі літаратурную віктарыну па жыццю і творчасці Івана Шамякіна. Вучні з задавальненнем адказвалі на пытанні, а самы актыўны ўдзельнік атрымаў у падарунак кнігу.
Госці мерапрыемства мелі магчымасць не толькі пазнаёміцца з творчасцю народнага пісьменніка, прадстаўленай на кніжнай выставе “Чалавек вялікай душы і таленту”, а таксама ўзяць з сабой кнігі, якія ім спадабаліся.
Сустрэча атрымалася пазнавальнай і пакінула станоўчыя эмоцыі ў душы кожнага прысутнага.