5 декабря 2025, пятница12:48

В стране и мире

Тихановская: Школа — зеркало страны

1 сентября 2025, 11:39

Светлана Тихановская обратилась к беларусам по случаю Дня знаний. Она отметила, что школа — зеркало страны. Если в ней есть место свободе и уважению, то и страна дышит свободно, однако сегодня в школах установлен жесткий контроль.

 

Мне здаецца, што першага верасня неяк асабліва адгукаецца ў кожным сэрцы. Нават не так важна, у якім годзе вы скончылі школу ці ўніверсітэт. Не важна, ці ідуць вашыя дзеткі ў першы клас, ці менавіта вы самі будзеце сустракаць сваіх вучняў у школе. Усё роўна. Гэты дзень заўсёды выклікае багата ўспамінаў і эмоцый.

А галоўнае — веру ў новы пачатак. Для школьнікаў гэта першыя крокі да самастойнасці, для студэнтаў — працяг пошуку сябе, для настаўнікаў — адказная праца, якая дае вучням магчымасць пазнаць свет, а для бацькоў — момант гонару, хвалявання і пошуку ўнутранай цярплівасці.

Я як мама добра ведаю гэтае пачуццё. Глядзіш на дзіця і спадзяешся, што яго шлях будзе лепшы, чым твой, і ў той жа час уяўляеш сабе цэлы вучэбны год, дзе вечары — гэта разборы хатніх заданняў і тлумачэнні пра недапушчальнасць дзялення на нуль.

Школа — своеасаблівае люстэрка краіны. Калі ў ёй ёсць месца для свабоды і павагі, то і краіна дыхае вольна. Сёння ў беларускіх школах усё падлічана і кантралюецца да дробязяў, а сістэма патрабуе маўчаць і выконваць наказы зверху. Але ёсць тое, што не пад сілу забараніць ніякай уладзе.

Гэта адданасць настаўнікаў, якія, нягледзячы на працу нібыта ў падполлі, працягваюць адкрываць дзецям свет. Вы вучыце думаць крытычна, задаваць пытанні, аналізаваць і разважаць. Вучыце адстойваць свае ідэі і бачыць магчымасці нават у перашкодах. Вы паказваеце, што вучоба і адукацыя нашмат шырэй, чым рашэнне задачаў ці дыктанты.

Таксама гэта любоў бацькоў да сваіх дзяцей — тая сіла, што штурхае нас шукаць лепшыя падручнікі, лепшых рэпетытараў, лепшыя адказы на дзіцячыя пытанні. Мы намагаемся навучыць дзяцей не баяцца памылак і сумневаў і верыць у сябе. Гэта жаданне дзяцей вучыцца, адкрываць новае і ісці да сваіх мараў — нават тады, калі сістэма кажа ім марыць менш.

З новым навучальным годам, дарагія! І хай гэты шлях вядзе да свабоды і новых адкрыццяў!» — сказала она.

ПО ТЕМЕ:


Фото: погранслужба Литвы
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: zautra.by