10 апреля 2026, пятница15:06

Культура

Да шчадроўнага свята “Конікі” рыхтуюцца ў Давыд-Гарадку

11 января 2016, 8:57

Шчадроўнае свята “Конікі” адбудзецца ў Давыд-Гарадку ў сераду, 13 студзеня.

Як паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Столінскага райвыканкама, жыхароў і гасцей Давыд-Гарадка ў шчадроўны вечар чакае святочны абход са шчадроўнымі віншаваннямі, праца дзіцячага гарадка і эстраднай пляцоўкі, шэсце касцюміраваных груп “Конікаў”, падвядзенне вынікаў штогадовага конкурса на лепшае навагодняе афармленне адміністрацыйных будынкаў і прыватных домаўладанняў, работа гандлёвых радоў, песні ды абрады, гульні і забавы ў выкананні фальклорных гуртоў Століншчыны, а таксама гасцей свята.

 

 

Праграма шчадроўнага свята “Конікі”

Час

Мерапрыемства

17.00

Святочны абход па горадзе са шчадроўнымі віншаваннямі, работа дзіцячага гарадка і работа гандлёвых радоў

21.30

Шэсце касцюміраваных груп  “Конікаў”

21.40

Тэатралізаваны пралог “Шчадруем у Давыд-Гарадку”

21.50

Выступленне мэра горада, падвядзенне вынікаў штогадовага конкурса на лепшае навагодняе аздабленне адміністрацыйных будынкаў і прыватных домаўладанняў

22.00

Выступленне фальклорных калектываў Столінскага раёна.

23.00

Работа эстраднай пляцоўкі, затым святочная дыскатэка

 

Пасля віншаванняў па хатах святочныя мерапрыемствы разгануцца на плошчы Давыда. 

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.


Фото использовано в качестве иллюстрации: ru.depositphotos.com
Мао Нин. Фото: МИД КНР
Фото: Shutterstock
Черниговская область, которую атаковали российские войска со стороны Беларуси, в первые дни войны
Руслан Чернецкий (справа). Фото: Министерство культуры
Скриншот видео

Полешуки