16 февраля 2026, понедельник07:04

Общество

6 студзеня каталікі адзначаюць свята Тры каралі

6 января 2016, 10:25

Тры каралі ці Аб’яўленне Пана -  гэта апошняе свята з актавы Раства.

У Новым Запавеце распавядаецца аб вандроўцы трох мудрацоў Каспара, Мельхіёра і Бальтазара, якія пайшлі за зоркай у Віфліем, каб сустрэць народжанага цара сусвету. Згодна з Евангеллем, яны першымі пакланіліся нованароджанаму Ісусу і паднеслі яму ў дар ладан, міру і золата.

З гэтым святам ў каталікоў звязана шмат традыцый. Пад час богаслужбы асвячаецца крэйда, якой потым вернікі на сваіх дзвярах пішуць К + М + В і лічбу бягучага году 2016. Гэты надпіс павінен адганяць злыя сілы і думкі, якія могуць нашкодзіць дабрабыту сем’яў. Крэйду захоўваюць увесь год.

На Аб’яўленне Пана ў каталіцкіх храмах праводзяць святочныя імшы. Таксама дзень Трох каралёў завуць шчодрым і дораць падарункі дзецям і родныі і лядзяць святочную вячэру.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.


Фото: Lars Baron / Getty Images
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: belmarket.by
Фото главное и по тексту: Минский метрополитен

Полешуки