5 декабря 2025, пятница09:58

Культура

У Дзяржаўны спіс нематэрыяльных каштоўнасцей унесена творчасць народнага майстра са Століншчыны Івана Супрунчыка

13 августа 2025, 14:46

У галіне аховы нематэрыяльных культурных каштоўнасцей Беларусь дагэтуль быў толькі адзін прэцэдэнт уключэння ў Дзяржаўны спіс творчасці асобнага народнага майстра, якая адлюстроўвае мясцовыя звычаі, духоўныя ідэалы сялянскай культуры. Цяпер такіх — два.

 

Іван Супрунчык — народны майстар, разьбяр, які вырабляе з дрэва, карыстаючыся толькі сякерай, самабытныя скульптуры і малюе графічныя серыі, дзе адлюстравана мінулае Палесся. Гэта паданні, звычаі і абрады, гісторыя сям’і аўтара і вёскі Цераблічы Столінскага раёна.

Іван Піліпавіч Супрунчык – народны майстар Беларусі, член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, дырэктар Цэнтра драўлянай скульптуры вёскі Цераблічы Столінскага раёна. Нарадзіўся 23 кастрычніка 1942 года ў в.Цераблічы Столінскага раёна Брэсцай вобласці. У 2001г. атрымаў спецыяльную прэмію “За духоўнае адраджэнне”. У снежні 2009г. за вялікі асабісты ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін Столінскага раёна”. У 2014 годзе яму прысвоена званне “Ганаровы паляшук”, ён –  ганаровы грамадзянін Столінскага раёна, двойчы лаўрэат Міжнароднага фестывалю “Славянскі базар” у Віцебску.
Работа “Князь Давыд”
Выстава "Памяць зямлі", фота з архіву "МП"
Выстава «Памяць зямлі», фота з архіву «МП»

На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады ўхвалілі прапанову аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці практыкам захавання традыцыйнай культуры праз творчасць Івана Супрунчыка.

 

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: ВкОдноклассникиFacebookInstagramТикТок.

 

ПО ТЕМЕ:


Фото: погранслужба Литвы
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: zautra.by