19 декабря 2025, пятница22:30

Запись

На 130-годдзе Якуба Коласа — у Пінкавічы

16 октября 2012, 12:44

У Пінкавічах, дзе пачынаў свой творчы і грамадска-палітычны шлях Якуб Колас, плануецца правесці шэраг мерапрыемстваў да 130-годдзя класіка.

Чакаецца, што 2 і 3 лістапада ў Пінкавічах пройдуць урачыстасці з нагоды юбілею: 2 лістапада — канцэртная праграма з удзелам пісьменнікаў, мастакоў, музыкаў і прадстаўнікоў грамадкасці, а 3 лістапада — адкрыццё пасля двухгадовай рэстаўрацыі літаратурна-краязнаўчага музея.

“Працы ўжо завяршаюцца, — паведамляе карэспандэнту “Медиа-Полесья” Ніна Паўлавец, дырэктар музея. — Зроблена сапраўды шмат. Буду чакаць усіх на адкрыцці музея”.

А тыя, хто не трапіць на свята, змогуць прачытаць рэпартаж на “Медиа-Полесье”.


Фото с сайта crossroadsoflife.ru