5 декабря 2025, пятница12:11

Культура

Фестываль «МОТАЛЬСКІЯ ПРЫСМАКІ» пройдзе 9–10 жніўня 2025 г.

24 июля 2025, 16:08

ХІІI Міжнародны фестываль фальклору пройдзе 09-10 жніўня 2025г.

 

У праграме фестывалю:

9 жніўня 2025 года

Храм Прэабражэння Гасподня аг. Моталь
Святочная літургія. Малебен на пачатак фестывалю. да 11.00 – заезд калектываў і бліц-знаёмства гасцей і ўдзельнікаў фестывалю

з 11.00 працуюць :

  • гандлёва-выставачны кірмаш рамёстваў “Суквецце мастацтваў”;
  • дэгустацыйны час “Варым, жарым, готуім – высільны стыл шыхуем”;
  • дэгустацыя травяных чаёў, выстава-продаж збораў лекавых траў “Лясная кухня”;
  • падворкі традыцыйнай кухні маталян “Тут і мясо, і коўбаска-пачастуйтэс, калі ласка”;
  • выстава-дэгустацыя традыцыйных напояў “Мотальская шклянка”;
  • выстава – продаж прадукцыі мясцовых прадпрыемстваў і фермерскіх гаспадарак “Вам понравыцца, чым мотолянэ славяцца”;
  • шынок святочнага настрою “Мотальская зборня” (пляцоўкі народнай музыкі і гумару; майстар-класы, работа тэматычных лакацый, выставы і інш.)

Галоўная пляцоўка свята

  • тэатралізаванае шэсце “Высільны шпацыр”
  • урачыстае адкрыццё фэсту “Палескае вяселле збірае гасцей!”(з удзелам творчых калектываў рэгіёнаў Беларусі, прадстаўнікоў дыяспар, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, творчых дэлегацый з іншых краін);
  • канцэрт фольк- групы “Партизан FM” (г.Масква) “На хвалі сяброўства”
  • выступленні творчых калектываў Беларусі і гасцей фестывалю “Вячэрні бенефіс”
  • святочны феерверк
  • фестывальная дыскатэка “Скокі на ўсе бокі”

Пляцоўка “Вуліца вясельная”

  • абрадава-інтэрактыўная дзея “Ад “перапытаў” да “цыганоў” …”
  • музычна-гумарыстычны вернісаж “Ой шчаслыва годына –высылыса, родына”(вытупленні творчых калектываў Іванаўскага раёна)
  • брэйн-рынг прыпевачніц і гарманістаў “Мотальская сербіянка”

10 жніўня 2025 года

ДУК “Мотальскі музей народнай творчасці”

  • круглы стол “Традыцыйна-абрадавая культура – сучасны стан і стратэгія развіцця”

Пляцоўка “Вуліца вясельная”

  • кулінарны батл павароў- аматараў “Барбекю па-мотальску”
    стол сяброўства “Частуем гасцей з усіх валасцей!…”

Галоўная пляцоўка свята

  • песенна-танцавальная праграма “Фестывальныя замалеўкі”;
  • урачыстае закрыццё фестывалю;
  • гала-канцэрт “Вяселле бывай – дзелім каравай!”

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: ВкОдноклассникиFacebookInstagramТикТок.


Фото: погранслужба Литвы
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: zautra.by