23 ноября 2024, суббота04:10

Культура

Пінск далучыцца да Міжнароднога дня чытання паэмы “Сымон-музыка”

4 декабря 2015, 11:46

4 снежня ладзіцца Міжнародны дзень чытання паэмы Якуба Коласа "Сымон-музыка" прысвечаны 90-м угодкам выхаду твора ў свет. У Пінску далучыцца да акцыі прапануе гарадская дзіцячая бібліятэка.

У гэты дзень у музеі класіка беларускай літаратуры ў Мінску адбудзецца адмысловая імпрэза. Акрамя таго, паэма “Сымон-музыка” прагучыць на шасці мовах у эфіры міжнароднага радыё “Беларусь”. На працягу дня ўрыўкі вядомага твору будуць гучаць па-беларуску,  па-руску, па-ўкраінску, па-казахску, па-англійску і па-іспанску.

Падтрымалі культурніцкую акцыю і ў Пінску. 4 снежня а 16-й гадзіне ў Пінскай гарадской дзіцячай бібліятэцы пройдуць чытанні твора народнага паэта Беларусі. Пад час мерапрыемства любы ахвочы можа прачытаць выбраныя ўрыўкі з “Сымона-музыкі”.

Варта адзначыць, што 4 снежня чытаць паэму “Сымон-музыка” будуці і ў іншых краінах.  Свой удзел у сацыяльна-культурнай акцыі падцвердзілі музеі Расіі, Літвы і Украіны, цэнтральная бібліятэка горада Валгаграда і таварыства беларускай культуры “Спадчына” з літоўскага Друскенікая.

Паэма “Сымон-музыка” уваходзіць у залаты фонд беларускай літаратуры. Яе вывучаюць у школе. Па яе матывах ставяць спектаклі, ладзяць арт-перфомансы. На аснове паэмы напісаны сімфанічная партытура і опернае лібрэта.


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media