20 сентября 2024, пятница22:15

Общество

Каляндар «Не маўчы па-беларуску» 2016 ужо ў Пінску

21 ноября 2015, 19:15

У календары на кожны дзень года прыпадае новае беларускае словазлучэнне, якое адлюстравана ў вясёлых малюнках. Незвычайнае выданне ад камапніі «Будзьма беларусамі!» можна набыць у пінскай кнігарні “Полымя”.

Каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!» Алена Макоўская, распавядае, што падобны каляндар на 2015 год быў вельмі станоўча ацэнены чытачамі. Пра гэта сведчыў высокі попыт на яго ў кнігарнях. Друкаваная, і мабільная версіі календара атрымалі прызавыя месцы  на 6-м фестывалі беларускамоўнай рэкламы «Аднак».

 – Думаем, што сакрэт поспеху – і ў вясёлым прывабным дызайне, і ў цікавай падборцы словаў, што надае календару і адукацыйны эфект. Наш каляндар і для дзяцей, і для дарослых! Таму мы вырашылі выдаць яго і ў 2016 годзе, дапоўніўшы новымі цікавосткамі.

Аўтар ідэі дызайнер Анатоль Лазар (студыя «Адліга»)  дадае:

– Мінулагодняе выданне календара было такім удалым і папулярным, што рызыкаваць гэтым праз пошукі новых форм мы не сталі. Як кажуць: „Не гані Бога ў лес, калі ў хату ўлез“ . Але новыя словы, малюнкі і прымаўкі у ім таксама ёсць.

Па словах аўтаркі малюнкаў Дар’і Мандзік, ідэя праекта агулам яшчэ надоўга застанецца актуальнай:

– Навізна праекта сатрэцца, калі кожны з нас зможа без запінкі назваць усе навакольныя рэчы па-беларуску. Я буду радая, калі новы тыраж трапіць да тых, каму не хапіла мінулага. А астатнім зычу паўторнай асалоды і ўвагі, каб знайсці для сябе нешта новае!

Адзначым таксама, што мабільная версія календара, дасяжная для бясплатнага скачвання па спасылках: для iOS і для Android.


Фото dpsu.gov.ua
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП