23 ноября 2024, суббота20:39

Общество

Станем за журналістыку і вольны Байнэт!

5 ноября 2015, 14:48

5 лістапада па ўсёй Еўропе журналісты праводзяць кампаніюю “Станем за журналістыку!”. Гэта акцыя салідарнасці, мэта якой - прыцягнуць увагу грамадскасці і ўладаў да тых праблем, з якімі сутыкаюцца журналісты ў сваёй працы.

Кожная краіна выбірае свой дэвіз кампаніі. Сёлета Беларуская асацыяцыя журналістаў абрала дэвіз “Станем за вольны Байнэт!”.

Вольны Байнэт – гэта Байнэт, дзе гучыць праўдзівае вольнае слова, а не ў сэнсе, куды можна скідваць усё без разбору.

На сёняшні дзень усе сайты ў Беларусі кантралююцца Міністэрствам інфармыцыі. Шэраг незалежных сайтаў у канцы мінулага года і сёлета падпаў пад блакаванне. Медиа-Полесье таксама падвяргалася ддос-атакам.

“Станем за журналистыку” – гэта повад акцэнтаваць увагу на небяспечнасці журналісцкай працы. За апошнія 10 гадоў у свеце былі забітыя больш за 700 журналістаў, якія сталі ахвярамі канфліктаў і заказных забойстваў. Пра гэта заявіў генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун.

Да акцыі “Станем за журналістыку”, якая сёлета праходзіць восьмы раз, далучаюццы журналісты Медиа-Полесья.


На суде во время дачи показаний рядом с девушкой была собака, которая была предоставлена судом для эмоциональной поддержки жертвы. Скрин видео: france3paca / YouTube
Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com