5 декабря 2025, пятница16:08

В стране и мире

У пісьменніка Сашы Філіпенкі выйдзе раман «Слон» на беларускай мове

14 февраля 2025, 8:30

Новы раман Сашы Филіпенкі пад назвай «Слон» выйдзе ў красавіку на беларускай мове, рускамоўны варыянт з’явіцца ў траўні.

 

«Кніга будзе будзе пра тое, як людзі не заўважаюць сланоў, якія стаяць пасярод пакоя, не заўважаюць відавочныя рэчы, якія адбываюцца вакол нас. Як людзей расчалавечваюць, як людзі выбіраюць камфорт замест таго, каб выбіраць любоў», — расказаў пісьменнік ў эфіры «Обычного утра».

Саша Філіпенка — пісьменнік, журналіст, аўтар раманаў, п’ес і апавяданняў. Раманы Філіпенкі перакладзеныя на многія мовы. Спектаклі паводле яго твораў ставіліся ў Берліне, Вільні, Кіеве, Маскве, Санкт-Пецярбургу. Сярод яго кніг — «Былы сын», «Крэмулятар», «Вяртанне ў астрог».

На беларускую мовы перакладзены тры раманы пісьменніка: «Былы сын», «Крэмулятар» і «Чырвоны крыж». Цяпер яго новы раман выйдзе адразу на беларускай мове.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: ВконтактеОдноклассникиFacebookInstagramТикТок.

 

ПО ТЕМЕ:


Фото: погранслужба Литвы
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: zautra.by