24 ноября 2024, воскресенье12:10

Общество

Алексіевіч адказала: ніколі не крытыкавала беларускі народ, а толькі палітычныя рашэнні Лукашэнкі

25 октября 2015, 15:18

Пісьменніца Святлана Алексіевіч адказала на крытыку, якая прагучала з бокуАляксандра Лукашэнкі. Нагадаем, кіраўнік Беларусі заявіў, быццам нобелеўская лаўрэатка выехала за мяжу і там выліла «цэбар бруду» на сваю краіну.

«Калі Лукашэнка павіншаваў мяне, хай не першы, я была радая, бо зразумела: усё-такі ён палітык. І раптам вось гэты каментар. Я думаю, тады ён павіншаваў, таму што гэта было перад выбарамі, тут поўна было розных камісій міжнародных, і перад сваім народам трэба было трымаць аблічча, а цяпер ён свабодны», — зазначыла пісьменніца ў інтэрв’ю радыёстанцыі «Говорит Москва».

Алексіевіч кажа, што ніколі не крытыкавала беларускі народ, а толькі — палітычныя рашэнні Лукашэнкі. «Я б сказала, што не пра гэта трэба сёння прэзідэнту казаць. Народ чакае рэформаў, у народзе назапасілася энергія. А ў нас наогул ніякай ідэі. Толькі б утрымаць уладу. Калі гэта абраза беларускага або рускага народа, то я не ведаю, дзе і ў якім часе мы жывем», — канстатавала яна.


Иллюстрация media-polesye.com
На суде во время дачи показаний рядом с девушкой была собака, которая была предоставлена судом для эмоциональной поддержки жертвы. Скрин видео: france3paca / YouTube