27 сентября 2024, пятница16:25

Общество

Лідары апазіцыі заклікаюць прыходзіць на Сход у суботу са сцягамі і ў вышыванках

8 октября 2015, 9:01

Лідары апазыцыі распаўсюдзілі адмысловы зварот з нагоды акцыі 10 кастрычніка. Заяву падпісалі Анатоль Лябедзька, Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч.

«Вашай агульнай воляй, рашучасьцю, зь якой збіраліся вы не з ласкі ўладаў, а паводле права, дадзенага Канстытуцыяй, на мітынгі і сходы на плошчы Свабоды, вы вярнулі свабодзе яе прастору! Гэтую прастору свабоды мы ўсе разам павінны захаваць і пашырыць для нашай далейшай барацьбы за незалежную, дэмакратычную, мірную Беларусь!» — гаворыцца ў тэксьце.

Лідары апазыцыі заклікаюць прыходзіць на сход «Уладу — Народу!», каб падвесьці вынікі «выбараў» і вырашыць, «як дзейнічаць далей, каб вярнуць народу ўладу, якую ў яго ўкралі разам з выбарамі». 

Палітыкі просяць прыходзіць з нацыянальнымі сьцягамі і стужкамі, крэатыўнымі плякатамі і ў вышыванках.

Збор прызначаны на плошчы Свабоды 10 кастрычніка а 17.00.


фото используется в качестве иллюстрации/AFP