Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да так званага «Выжылага дрэва» (Survivor Tree) – адзінаму жывому дрэву, што захавалася на месцы тэракту, якое ў цяперашні час служыць адным з помнікаў у гонар ахвяр трагедыі 11 верасня, паведамляе прэс-служба.
Кіраўнік дзяржавы таксама ўшанаваў памяць загінулай у выніку тэракту грамадзянкі Рэспублікі Беларусь Ірыны Бусло, усклаўшы букет кветак насупраць яе імя, высечанага на адной з мармуровых пліт мемарыяла.
26 верасня Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком МВФ Крысцін Лагард, а сёння выступіць на пленарным пасяджэнні саміта ААН па ўстойлівым развіцці, сустрэнецца з кіраўніком ААН Пан Гі Мунам, а таксама правядзе шэраг двухбаковых сустрэч з лідарамі розных краін, дадае БелТА.
фота president.gov.by