24 ноября 2024, воскресенье06:54

Общество

Найвялікшая яхта этнічнага беларуса сёння каштуе параўнальна столькі ж, колькі флагман флоту РФ

27 сентября 2015, 10:11

У свой час на пабудову «Пятра Вялікага» спатрэбілася 30 мільярдаў расійскіх рублёў.

Нядаўна Dailymail паведаміла, што ў свет выйшла найбуйнейшая парусная яхта, замоўца якой — расійскі бізнесмэн Андрэй Мельнічэнка (ураджэнец Беларусі). 

Даўжыня яхты складае 142 метры, вышыня — 91 метр. На ёй восем палуб, адна з якіх знаходзіцца пад вадою. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, кошт «Паруснай яхты А» ацэньваецца ў суму, трохі большую за 400 мільёнаў даляраў.

Пры гэтым звяртае ўвагу, што флагман расійскага флоту, атамны ракетны крэйсер «Пётр Вялікі», сёння каштуе параўнальна столькі ж, колькі «Парусная яхта А». 

У свой час «Пётр Вялікі» абышоўся расійскаму бюджэту ў 30 мільярдаў рублёў, што будзе не нашмат больш, чым кошт яхты Андрэя Мельнічэнкі. 

Атамны ракетны крэйсер «Пётр Вялікі». Флагман Паўночнага флоту РФ. Фота: Wikipedia


На суде во время дачи показаний рядом с девушкой была собака, которая была предоставлена судом для эмоциональной поддержки жертвы. Скрин видео: france3paca / YouTube
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pravo.by
Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com