Адзначаецца, што база будзе размешчаная на ўскраіне невялікага горада Багучар, на ўсход ад яшчэ адной базы, якая будуецца ў Белгародскай вобласці, але гэтак жа блізка да мяжы з Луганскай вобласцю Украіны.
Паводле дакументаў, расійскае Мінабароны мае намер ператварыць старое вайсковае сховішча ў Багучары Варонежскай вобласці ў буйную базу з дзясяткамі будынкаў і спецыяльных збудаванняў, у якой будуць базіравацца больш за 1300 адзінак баявой тэхнікі.
«Новая база з больш чым дзясяткам казармаў для 5210 ваенных, артылерыйскімі складамі, лазарэтам, басейнам і велізарным навучальным комплексам размесціцца ў 45 кіламетрах ад украінскай мяжы», — гаворыцца ў паведамленні.