Як паведамілі Медиа-Полесью у Столінскім раённым метадычным цэнтры, на абласным свяце фальклорнага мастацтва “Таночак” у этнаграфічнай сядзібе “Каля Плэса” сваю творчасць паказалі ўдзельнікі народнага ансамбля танца “Ніва” Рамельскага СЦКіД (кіраўнік Васіль Ільінскі) і ўзорнага аб’яднання аматараў фальклору “Згадка” Мачульскага СДФ (кіраўнік Ірына Ляшкевіч).
У намінацыі “Народны танец” ансамбль танца “Ніва” журы адзначыла дыпломам трэцяй ступені. Дыплом першай ступені за вусную народную творчасць прывезлі ўдзельнікі аб’яднання з Мачуля. Асобна выдзелілі за выканальніцкае майстэрства Анастасію Пашкавец.
Паралельна са святам у Бездзежы прайшоў абласны агляд-конкурс сярод вядучых. У намінацыі “Лепшае вядзенне гульнявых праграм” другое месца занялі Ніна Лісавец і Васіль Яхнавец са Століншчыны.
На працягу фестывалю ў вёсцы працавала выстава-кірмаш вырабаў народных умельцаў Брэстчыны, праводзіліся майстар-класы. Завяршыўся фестываль этна-дыскатэкай.
Усяго ў фестывалі прынялі ўдзел 25 фальклорных калектываў Брэстчыны, 10 лепшых дзіцячых калектываў, а таксама госці з Міншчыны і з Польшчы.
Гэта не першы ўдзел творчых калектываў са Столінскага раёна ў абласным фестывалі “Таночак”. І кожны раз дамоў столінскія артысты вяртаюцца з узнагародамі.