6 декабря 2025, суббота15:50

Общество

Вось такі цікавы тур праклалі пінскія велатурысты

10 ноября 2024, 19:20

У пінскіх велатурыстаў склалася добрая традыцыя: закрываць веласезон 7 лістапада.

 

На гэты раз было вырашана праехаць ад вёскі Парэчча да Азарыч — па шляху, дзе ў гады Першай сусветнай вайны праходзіла германская вузкакалейная дарога, распавядаюць арганизатары велатуру ў групе «Па-першае, я з Пінска».

«Мы наведалі былыя артылерыйскія пазіцыі немцаў 67-га рэзервовага палка (RFAR 67) у раёне Вялікага Халожына, а пад Азарычамі агледзелі пяць (зусім нядаўна выпадкова знойдзеных пасля высечкі лесу) вялікіх дотаў для гаўбіц 35-га рэзервовага палка. Шлях дадому пралягаў па лініі фронту — каналу Агінскага, дзе, дарэчы, мы натыкнуліся на кулямётны ДОТ, пра які раней не ведалі».

Свой шлях удзельнікі паказалі на фота.

 

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: ВконтактеОдноклассникиFacebookInstagramТикТок.


Фото использовано в качестве иллюстрации: spektr.by
Фото: погранслужба Литвы
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: zautra.by