24 ноября 2024, воскресенье15:42

Общество

Кіраўнік СК Расіі: Яцанюк ваяваў у Чачні і катаваў расійскіх салдат

9 сентября 2015, 8:45

Кіраўнік Следчага камітэта РФ Аляксандр Бастрыкін заявіў, што прэм'ер Украіны Арсеній Яцанюк ваяваў у Чачні супраць Расіі.

Паводле яго слоў, у расійскіх следчых у сувязі з вайной у Чачні 1994—1995 гадоў ёсць пытанні да ўкраінцаў Дзмітрыя Карчынскага, Ігара Мазура, Валерыя Бабровіча з УНА-УНСА, лідара «Правага сектара» Дзмітрыя Яраша, лідара «Свабоды» Алега Цягнібока і яго брата Андрэя.

«Следствам таксама ўстаноўлена, што ў гэтыя ж гады разам з імі ў складзе карнага атрада «Арго», а затым «Вікінг», якім кіраваў Аляксандр Музычка, супраць расійскіх вайскоўцаў ваяваў Арсень Яцанюк», — заявіў Бастрыкін.

«Па дадзеных следства, Яцанюк браў удзел як мінімум у двух узброеных сутыкненнях, якія адбываліся 31 снежня 1994 на плошчы «Мінутка» ў горадзе Грозны і ў лютым 1995 года ў раёне гарадской бальніцы №9 горада Грозны, а таксама ў катаваннях і расстрэлах палонных», — дадаў ён.

Акрамя таго, Бастрыкін запэўнівае, што Яцанюк у снежні 1995 года быў узнагароджаны найвышэйшай узнагародай Джахара Дудаева «Гонар нацыі».

Паводле афіцыйнай біяграфіі Арсенія Яцанюка, ён нарадзіўся ў 1974 г. а ў 1995 годзе яшчэ вучыўся на юрыдычным факультэце Чарнавіцкага ўніверсітэта.

Ва ўрадзе Украіны назвалі прапагандысцкай заяву Следчага камітэта Расіі. Пра гэта напісала ў фэйсбуку ў аўторак, 8 верасня, прэс-сакратар прэм’ер-міністра Вольга Лапо.

«Мы раім расійскаму рэжыму правесці псіхіятрычную экспертызу кіраўніка Следчага камітэта Бастрыкіна», — адзначыла яна.

Лапо нагадала, што кіраўнік СК «цынічна асудзіў Надзею Саўчанка, Алега Сянцова ды іншых украінскіх патрыётаў».


Иллюстрация media-polesye.com