23 ноября 2024, суббота04:38

Культура

Для сядзібы палешука ў Гарадной збіраюць старыя прадметы быту

5 сентября 2015, 9:14

Прадметы быту нашых бабуль і дзядоў, якія ўжо незаптрабаваны часам і пыляцца дзе-небудзь на гарышчы, работнікі Столінскага раённага краязнаўчага музея прапануюць перадаць для абсталявання музея-сядзібы палешука ў вёсцы Гарадная. Самыя цікавыя з іх зоймуць месца ў экспазіцыі непасрэдна краязнаўчага музея. 

Марыя Саўчук з Дзераўной музею перадала макотру (гліняны посуд). Гэту макотру ў 20-30-я гады ХІХ стагоддзя зрабіў яе дзядуля Піліп Пешка.

Сама Марыя Мікалаеўна прыгожа вышывае. Гэта падцвярджаюць вышыўкі ў яе дома.

Вышыўкі Марыі Саўчук з Дзераўной. Фота прадаставіла С.Вярэніч

Дырэктар Столінскага раённага краязнаўчага музея Святлана Вярэніч кажа, што ў музеі спатрэбяцца старыя галаўныя ўборы, наміткі, адзенне (фартухі, сарочкі, верхняя вопратка і г.д.), вышываныя ручнікі. Знойдуць сваё месца на сядзібе палешука ў Гарадной лавы з перыламі, распісныя  куфры, самавары і многія іншыя прадметы, з якімі не шкада развітацца.

Жадаючыя могуць перадаць прадметы ў музей самі, а могуць патэлефанаваць супрацоўнікам музея, якія прыедуць да вас дамоў і забяруць рэчы.

Тэлефон Столінскага раённага краязнаўчага музея: 8(01655) 62-3-96.

Тэлефон супрацоўніка музея-сядзібы ганчара ў Гарадной: 8(029) 8037807.

Столінскі раённы краязнаўчы музей знаходзіцца ў парку “Манькавічы” г.Століна.


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media