21 декабря 2025, воскресенье20:36

Культура

На Століншчыне выбралі панну журавінавых балот

3 сентября 2015, 13:33

Агляд-конкурс “Панна журавінавых балот”днямі адбыўся на сцэне Рэчыцкага ГДК. 

У конкурсе прынялі ўдзел дзяўчаты з тых вёсак Столінскага раёна, жыхары якіх штогод збіраюць журавіны ў палескіх балотах.

Дзяўчаты прадставілі свае візітныя карткі , расказалі пра сябе, пра свае заняткі. Наступным этапам конкурснай праграмы было дэфіле ў касцюмах на тэму “Журавіна-какетка”. Удзельніцы напярэдадні конкурса дома падрыхтвалі тэматычныя касцюмы, якія потым прадставілі на суд журы. Дэфіле касцюмаў прадоўжылі дэфіле ў купальных касцюмах.

Цікавым момантам праграмы стаў творчы конкурс, дзе маладыя ягадніцы чыталі вершы, спявалі, танцавалі, словам, паказалі тыя творчыя здольнасці, якімі валодаюць палескія дзяўчаты.

Па выніках конкурсу пераможцай стала 19-гадовая Дзіна Хоміч з Рухчы. Прыз глядацкіх сімпатый атрымала Аксана Агіевіч з Рубля (яна ж і “Міс дызайн”), “Міс зачараванне” – Ірына Страха з Глінкі, “Міс арыгінальнасць” стала Ніна Страха з Рубля , “Міс талент” – Вольга Комісава з Глінкі, “Міс грацыя” – Аляксандра Стрыгоцкая з Альман.

Удзельніц конкурсу ўзнагародзілі граматамі і каштоўнымі падарункамі.

Конкурс падрыхтаваны і праведзены ўдзельнікамі творчага клуба “Альтанка” Столінскага раённага метадычнага цэнтра (кіраўнік Ніна Лісавец).

Удзельніцы і арганізатары конкурса. Фота прадаставіла Н.Лісавец

Арганізатары конкурса ўдзячныя спонсарам за дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства: Вользе Мазговай, філіалу “Столінстройпраект”, аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Столінскага райвыканкама,  райкаму прафсаюза работнікаў культуры, Столінскаму РК ГА “БРСМ”, Столінскай райарганізацыі РГА “Белая Русь”.

Восенню гэтага года на Столінскім Палессі пройдзе свята журавін. 


Фото использовано в качестве иллюстрации, mybryansk.ru
Западный, самый крупный участок строительства военного объекта на спутниковом снимке 18 декабря 2025 года. Обведены склады боеприпасов и небольшие ангары с оборонительными земляными насыпями
Фото из архива МП