«Могуць і тысячу напісаць. Мы збіралі, як маглі, у рамках заканадаўства. Падвох адбыўся або ў камісіях, ці калі везлі каардынатары, ці яшчэ недзе — я сказаць не магу», — заявіў Цярэшчанка.
Эканаміст абвяргае абвінавачванні, якія гучалі ў СМІ, аб тым, што дадзеныя ў яго падпісных лістах былі раздрукаваныя на прынтары: «Мы раздрукоўвалі толькі шапку на прынтары. Усё астатняе запаўнялася рукой, як закон і патрабуе». Цярэшчанка сказаў, што асабіста ездзіў па рэгіёнах і бачыў свае падпісныя лісты.
«Яны хочуць запалохаць мяне, адзінага апазіцыйнага кандыдата, а я сёння адзіны апанент», — заявіў Цярэшчанка.
Па словах суразмоўцы, ён ніколі «не клікаў на плошчу, а заўсёды спрабаваў канструктыўна данесці да ўлады свае ідэі пра эканоміку». «Трэба змяніць феадальную сістэму кіравання ў краіне, куча праблем, спыняюцца прадпрыемствы, манетарная палітыка ніякая», — дадаў Цярэшчанка.
«Мяне ўжо гэта не цікавіць, я адмаўляюся ад гэтых выбараў, ад гэтага цырка. Здароўе даражэй.
А феадальная сістэма доўга не праіснуе. Ну нельга так далей жыць у цэнтры Еўропы», — сказаў ён.
Нагадаем, цяпер эканаміст знаходзіцца ў шпіталі пасля таго, як мяркуецца, атруціўся маркоўным сокам ў мінскім кафэ 28 жніўня.
Па апошніх дадзеных ЦВК, толькі чацвёра прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду маюць шанцы на рэгістрацыю кандыдатамі. Гэта Аляксандр Лукашэнка, Сяргей Гайдукевіч, Мікалай Улаховіч і Таццяна Караткевіч.
Цярэшчанка адзначыў, што пачуваецца дрэнна. Паводле яго слоў, пакуль дыягназу няма, спачатку дактары падазравалі алергію, але «я ужо тут чацвёра сутак, а алергія праходзіць за суткі пад кропельніцай».