22 ноября 2024, пятница05:07

В стране и мире

Ціханоўская: Перамога Украіны стане перамогай над цемрай і страхам

24 августа 2024, 10:39

“Вашая перамога стане перамогай над цемрай і страхам. І галоўнае — над тымі, хто спрабуе скрасці вашую незалежнасць”, — напісала Святлана Ціханоўская ў звароце да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і ўкраінскага народа з нагоды Дня незалежнасці (24 жніўня).

 

“Кожны дзень, ужо больш за два з паловай гады, свет становіцца сведкам вашай непахіснасці, сілы духу і адданасці барацьбе за свабоду і незалежнасць”, — адзначыла беларускі дэмакратычны лідар.

“Бясстрашна баронячы сваю краіну ад агрэсара, вы натхняеце на барацьбу многія народы, у тым ліку і беларусаў. А вашыя поспехі на полі бою і ў дыпламатыі, вашае адзінства, самаарганізацыя — ужо ўвайшлі ў падручнікі гісторыі”, — лічыць Ціханоўская.

На яе думку, “падзеі ў Курскай вобласці” (наступ украінскай арміі на тэрыторыі праціўніка) “уразілі нават самых вялікіх скептыкаў”. Таксама Украіне “ўдалося ратыфікаваць Рымскі статут — вялікі крок да аднаўлення справядлівасці, які дазволіць прыцягнуць да адказнасці вінаватых у злачынствах”.

“Ніякія захопніцкія памкненні Расіі не змогуць перамагчы ўкраінскі народ, — упэўненая дэмлідар. — Вашая адвага натхняе ўсіх нас. І я ганаруся тым, што беларускія добраахвотнікі змагаюцца поплеч з украінцамі, за нашу і вашу свабоду. Бо лёсы нашых краін узаемазвязаныя. Не будзе свабоднай Беларусі без свабоднай Украіны, а без свабоднай Беларусі не будзе бяспечнай Еўропы”.

Дагэтуль не было ніводнай афіцыйнай сустрэчы Ціханоўскай і Зяленскага. Рэдкія кантакты носяць нефармальны характар і адбываюцца на міжнародных шматбаковых мерапрыемствах. Апошні раз яны бачыліся перад самітам Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Вялікабрытаніі 18 ліпеня.


Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters
Фото facebook.com/GeneralStaff.ua
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Посольство США в Украине (Фото: US Embassy Kyiv Ukraine)