24 ноября 2024, воскресенье11:16

Культура

Васіль Казачок, які ладзіць ганчарны фэст на Століншчыне, напісаў песеньку пра казачка

1 августа 2024, 7:00

У гэтыя дні ладзіцца фэст у вёсцы Гарадная на Століншчыне. Кіраўнік цэнтра Васіль Казачок прысвяціў верш да гэтай падзеі.
Ці гэта лёс, ці гэта цуд,
Злых фей каварства?
Жыццё мне вынесла прысуд:
Жыві ганчарствам!
А я другога й не хачу –
Штодзень ганчарны круг кручу
Ажно да стомы ўваччу,
Павер, спадарства.
Якая ж сіла ў гэтым ёсць,
Якія чары !
Тварыць у гліне прыгажосць –
Гарэць пажарам.
Скручу мамзельку я ці гляк,
Мне б гліны добрае камяк
І каб заўсёды побач быў
Мой круг ганчарны.
Скручу ці шмат я тых гаршкоў,
Ці, можа, мала.
Ды толькі праца ганчара
Мне святам стала.
Падкіну ў горан добрых дроў,
Паклічу сябраў ганчароў,
Каб разам выпіць за любоў
І з’есці сала.
Аб тым, што стаўся ганчаром,
Я не шкадую.
Як вып’ем чарку за любоў –
Нальем другую.
І покуль горан наш гарыць,
Мы будзем пець, мы будзем піць
За ганчароў, і за любоў,
За Гарадную!
27.07.2024

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: ВконтактеОдноклассникиFacebookInstagramТикТок.


Иллюстрация media-polesye.com
На суде во время дачи показаний рядом с девушкой была собака, которая была предоставлена судом для эмоциональной поддержки жертвы. Скрин видео: france3paca / YouTube