23 ноября 2024, суббота18:49

В стране и мире

У польскім горадзе Владава падвялі вынікі паэтычнага конкурсу, мэта якога – падтрымка паляшуцкай мовы

24 июня 2024, 14:41

Фота: https://racyja.com

Фота: https://racyja.com

У горадзе Владава, які знаходзіцца побач і з украінскай, і беларускай мяжой, штогод праводзіцца незвычайны літаратурны конкурс, — піша радыё Рацыя.

 

Ён мае на мэце падтрымку і папулярызацыю мовы палешукоў. Згодна з умовай конкурсу, яго ўдзельнікі мусяць у польскім вершы выкарыстаць хаця б чатыры паляшуцкія словы.

Ідэю конкурсу прапанаваў мясцовы краязнаўца і літаратар Альдон Дзенцел, які і знайшоў такі незвычайны фармат выкарыстанне некалькіх слоў з паляшуцкай мовы ў польскіх вершах, каб нагадаць людзям, што такая мова існуе, каб яны праявілі сваё майстэрства, уключаючы яе ў сучасныя творы.

Вынікі конкурсу падвялі на 6-м міжнародным літаратурным фестывалі «Міжнародны літаратурны трохкутнік», у якім традыцыйна ўдзельнічаюць пісьменнікі з Польшчы, Беларусі і Украіны. Галоўным арганізатарам з’яўляецца Люблінскае аддзяленне саюза пісьменнікаў Польшчы.

У фестывалі ўдзельнічалі беларускія пісьменнікі, якія цяпер жывуць у Польшчы.


На суде во время дачи показаний рядом с девушкой была собака, которая была предоставлена судом для эмоциональной поддержки жертвы. Скрин видео: france3paca / YouTube
Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com