23 ноября 2024, суббота14:30

Культура

У Пінску адкрылі мемарыяльную дошку ў памяць аб вянчанні Якуба Коласа

25 июля 2015, 21:01

25 ліпеня на званіцы Свята-Варварынскай царквы ў Пінску з’явілася мемарыяльная дошка, якая будзе напамінаць аб значнай падзеі  - вянчанні беларускага песняра ў Пінску.

Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел аматары творчасці Якуба Коласа з Пінску і Лунінца, прадстаўнікі мясцовых уладаў і архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан.

Свята-Варварынская царква ў Пінску

Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел аматары творчасці Якуба Коласа з Пінску і Лунінца, прадстаўнікі мясцовых уладаў і архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан.

Аматары творчасці песняра з Пінска і Лунінца

Ганаровымі гасцямі сталі родныя Якуба Коласа – унучкі Вера Данілаўна  і Марыя Міхайлаўна і ягоная нявестка Аляўціна Цімафееўна Міцкевіч.

 (злева направа) Марыя Міхайлаўна (унучка),  Аляўціна Цімафееўна (нявестка) і  Вера Данілаўна Міцкевіч (унучка)

Вера  Міцкевіч, унучка песняра, распавяла, што тры гады, якія правёў у Пінску Якуб Колас былі вельмі плённымі ў ягоным жыцці. Менавіта тут заклаўся падмурак ягонай сям’і, нарадзіўся першы сын Даніла. І Піншчына натхніла пісьменніка напісаць трылогію “На ростанях”.

Вера Міцкевіч

Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан:

– Кожная нацыя мае сваіх герояў, якія рабілі ўсё магчымае для станаўлення свайго народа. Для рускіх – Аляксандр Пушкін, для ўкраінцаў – Тарас Шаўчэнка, для беларусаў – гэта Якуб Колас. Мы можам ганарыцца тым, што вялікі сын зямлі беларускай пражыў пэўны час на Піншчыне. Гасподзь даў нам магчымасць адкрыць архіўныя дакуманты, якія сведчаць аб тым, што менавіта ў гэтай царкве Канстанцін Міцкевіч пабраўся шлюбам з Марыяй Каменскай, пасля чаго паўстала вельмі моцная сямья.

Пасля прамовы Уладыка прачытаў верш Якуба Коласа “Мая просьба”.

Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан

Мемарыяльную дошку на званіцы асвяцілі, далей госці і родныя пісьменніка наведалі Музей беларускага Палесся і коласаўскія мясціны на Піншчыне.

Асвячэнне мемарыяльнай дошкі

Кіраўнік Пінска Андрэй Мулярчык (у цэнтры) адкрывае шыльду

Нагадаем, у Пінску Якуб Колас правёў тры гады: з 1912 па 1915, дзе працаваў настаўнікам. Тут ён сустрэў настаўніцу Марыю Каменскую, з якой ажаніўся ў 1913 годзе і правёў у шлюбе больш за 30 гадоў. У Пінску нарадзіўся старэйшы з трох ягоных сыноў Даніла.

Верш “Мая просьба”, які прачытаў Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан быў напісаны Якубам Коласам ў 1943 годзе:

Прыйшоў мой час падацца далей,
А ў сэрцы смутак, неспакой:
Я разлучаюся з той хваляй,
Што сагравала цеплынёй,
 
Жывіла добрыя парывы
І аздабляла мае дні.
Я ёй скажу, як друг зычлівы:
«Плыві на яснай глыбіні!»
 
Мне цяжка-цяжка, горка-горка,
Калі падумаю, што я
Ня стрэну больш Вас, мая зорка,
Вясна апошняя мая!
 
Што ж мне сказаць на разьвітаньне
Прад тым, як рушыць у свой край?
Скажу – сагрэй мой час зьмярканьня

І аб сабе мне весць падай.

 

 

 


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com