Згодна з дакументам, з 1 студзеня 2016 года адзіны партал электронных паслуг з’яўляецца базавым пунктам доступу для зацікаўленых асоб пры дыстанцыйнай падачы заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у электронным выглядзе (заявак на іх ажыццяўленне) і атрыманні адпаведна вынікаў адміністрацыйных рашэнняў дзяржаўных органаў і арганізацый у выглядзе электроннага дакумента.
План мерапрыемстваў прадугледжвае таксама пашырэнне практыкі правядзення прэс-канферэнцый і іншых мерапрыемстваў па актуальных для насельніцтва пытаннях, у тым ліку з прыцягненнем дэпутатаў усіх узроўняў, прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі і грамадскіх аб’яднанняў. Акрамя таго, дзяржаўныя органы і арганізацыі павінны аператыўна размяшчаць на сваіх сайтах інфармацыю аб змяненнях у заканадаўстве, якія закранаюць правы, абавязкі і законныя інтарэсы грамадзян для растлумачэння насельніцтву новых палажэнняў і норм.
Да 1 снежня 2015 года дзяржорганы і арганізацыі павінны падрыхтаваць і рэалізаваць мерапрыемствы, накіраваныя на забеспячэнне своечасовага пераходу на міжведамаснае электроннае ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў і падпарадкаваных ім арганізацый. Таксама яны павінны прыняць вычарпальныя меры па скарачэнні папяровага дакументаабароту і забяспечыць выкарыстанне сістэмы міжведамаснага электроннага дакументаабароту, дапрацаваць праграмны комплекс «Адно акно» з улікам выяўленых на практыцы недахопаў у яго рабоце.
Персанальная адказнасць за выкананне плана мерапрыемстваў ускладзена на кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, старшынь аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.
Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.