23 ноября 2024, суббота17:00

Общество

Дзмітрый Ус у прэзідэнты не ідзе. Цяпер ён робіць сайт, дзе піша пра «нацыстаў з «Азова», якія распялі апалчэнца»

13 июля 2015, 15:16

Экс-кандыдат у прэзідэнты, былы палітвязень Дзмітрый Ус заявіў у інтэрв’ю «Нашай Ніве», што не збіраецца ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі 2015 года. «Няўжо вы не разумееце, што выбараў няма?» – рытарычна пытаецца Ус.  

«Я ў цырку не ўдзельнічаю, дурыць людзей не збіраюся, як робяць вашы СМІ», — сказаў Ус.

На заўвагу, а ці былі яны ў 2010 годзе, прадпрымальнік адказаў: «Я ішоў тады на выбары, каб растлумачыць, што іх няма. Хто хацеў – той пачуў».

Дзмітрый Ус расказаў, што цяпер робіць сайт «Беларуска-расійскіх навін». «Хутка запрацуе на поўную, будзе, як «Наша Ніва», — сказаў ён.

Кантэнт новага сайта Дзмітрыя Уса даволі спецыфічны. У прыватнасці, друкуецца відэа фэйка расійскай прапаганды, дзе нібыта «нацысты з «Азова» распялі апалчэнца і спалілі зажыва».

«Я за рускі свет у Беларусі, — кажа Ус. – Я заўсёды быў за рускі свет». На думку прадпрымальніка, Лукашэнка не з’яўляецца часткай рускага свету. «Але я найперш чакаю зменаў у эканоміцы, а не палітыцы. Колькі можна ўжо будаваць рыначны сацыялізм, людзі становяцца беднейшымі штодня».


На суде во время дачи показаний рядом с девушкой была собака, которая была предоставлена судом для эмоциональной поддержки жертвы. Скрин видео: france3paca / YouTube
Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com