«Сёння новы кіраўнік [Адэскага] УУС [Гія Лорткіпанідзэ — НН] правёў аперацыю і злавіў на атрыманні хабару двух афіцэраў вышуковага аддзела адэскай міліцыі. Падчас правядзення аперацыі нават прыйшлося адкрыць агонь. Для тых, хто яшчэ не зразумеў, мы будзем паляваць на хабарнікаў штодня і круглыя суткі, гэтыя дзеянні будуць набіраць сілу штодня да моманту, пакуль вобраз дзеянняў праваахоўных органаў цалкам не зменіцца. Не хочаце ў турму, пішыце заяву і ідзіце ў бізнэс», — напісаў Саакашвілі.
***
Экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі быў прызначаны кіраўніком Адэскай адміністрацыі ў канцы мая. За месяц ён зрабіў шэраг радыкальных крокаў.
Саакашвілі звольніў 20 чыноўнікаў і разагнаў два падраздзяленні абладміністрацыі