24 ноября 2024, воскресенье14:46

Экономика

З прамысловых гігантаў звольнілі амаль 10 тысяч чалавек

5 июля 2015, 10:38

Праз крызіс беларускія прадпрыемствы масава скарачаюць работнікаў.

«Наша Ніва» параўнала колькасць работнікаў па стане на першы квартал 2015 года з той, што была летась (у сярэднім за 2014 год).

Мінскі трактарны завод.

Аналізавалася сітуацыя на прамысловых гігантах – прадпрыемствах, дзе працавалі больш за 3000 работнікаў. Такіх кампаній налічылася амаль чатыры дзясяткі. І на абсалютнай большасці з іх назіраліся скарачэнні.

Ад найбольшай колькасці работнікаў пазбавіўся Мінскі трактарны завод — мінус 1319 чалавек. Для гіганцкага прадпрыемства гэта быў кожны трынаццаты супрацоўнік.

Бабруйская «Белшына» страціла 1130 работнікаў (кожнага дзявятага), а наваполацкі «Нафтан» – 928 работнікаў (кожнага дванаццатага).

Агромністыя скарачэнні назіраліся ў будаўнічай галіне. МАПІД, будаўнічы трэст №8, будаўнічы трэст №3, «Гроднапрамбуд», «Гомельпрамбуд» сумесна выкінулі на рынак каля 2 тысяч работнікаў.

У працэнтных суадносінах ад найбольшай колькасці супрацоўнікаў пазбавіўся гомельскі ЗЛіН. Без працы застаўся кожны шосты работнік кампаніі па вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі.

Такім чынам, агулам з 29 прадпрыемстваў, якія займаліся скарачэннямі, былі звольненыя 9525 непатрэбных спецыялістаў.

Кампанія работ-нікі ў 2014 работ-нікі ў 2015 скара-чэнні скара-чэнні ў %

прыбытак за 1 квартал 2015 (мільёны даляраў)

МАЗ 18879 18552 327 1,8% -25,64
МТЗ 18840 17521 1319 7,5% -15,95
БМЗ 10988 10893 95 0,9% 30,10
Нафтан  11711 10783 928 8,6% 3,77
Белшына  11739 10609 1130 10,7% 0,04
Гомсельмаш  8655 8203 452 5,5% -19,55
Гродна Азот 8059 7759 300 3,9% 15,34
МАПІД 7545 6780 765 11,3% 5,30
Інтэграл 5351 5227 124 2,4% 0,03
Мінскі маторны завод 5400 5031 369 7,3% 1,08
Гроднапрамбуд 5266 5002 264 5,3% 1,53
Будаўнічы трэст №8  4879 4310 569 13,2% -1,34
Віцебскаблаўтатранс  4393 4237 156 3,7% -0,67
Магілёўліфтмаш  4153 4151 2 0,0% 1,25
Мінаблаўтатранс 4063 3983 80 2,0% -0,97
ГЗЛіН 4422 3810 612 16,1% 0,02
СветлагорскХімвалакно 4120 3746 374 10,0% 0,01
Гомельпрамбуд 3831 3670 161 4,4% -0,08
Краснасельскбудматэрыялы  3993 3616 377 10,4% -5,39
Полацк-Шкловалакно 3647 3568 79 2,2% 0,26
Слуцкі сырадзельны камбінат 3778 3545 233 6,6% 0,43
Мінскі электратэхнічны завод імя Казлова 3525 3375 150 4,4% 0,59
Птушкафабрыка Дружба  3129 3122 7 0,2% 0,04
Будаўнічы трэст №3 3419 3105 314 10,1% 0,30
Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў 3182 3098 84 2,7% 0,06
Гомельхлебпрам  3109 3071 38 1,2% 0,20
Агракамбінат «Дзяржынскі» 3048 3029 19 0,6% 2,44
Гомельскі ДБК 3162 3022 140 4,6% 1,66
Віцебская бройлерная птушкафабрыка 3018 2961 57 1,9% -1,43
           
 

Астраўком стабільнасці ў такой сітуацыі заставаўся БелАЗ, які пакінуў у штаце 10 739 работнікаў – раўнюсенька столькі ж, як і было.

Лідарамі па дадатковым наборы сталі Мінскі завод колавых цягачоў (+470 работнікаў) і «Беларуськалій» (+317 работнікаў).

Агулам на 10 кампаній, штат якіх разрастаўся, былі працаўладкаваныя 919 новых работнікаў.

Кампанія работ-нікі ў 2014 работ-нікі ў 2015 най-ман-не най-ман-не ў % прыбытак за 1 квартал 2015 (мільёны даляраў)
Беларуськалій 16378 16695 317 1,9% 196,12
БелАЗ 10739 10739 0 0,0% 0,20
Магілёўхімвалакно 5803 5920 117 2,0% 0,002
Агракамбінат «Скідзельскі» 5245 5278 33 0,6% 0,04
Мінскі завод колавых цягачоў 4731 5201 470 9,0% 4,44
Мазырскі НПЗ 4556 4569 13 0,3% 94,23
Гроднажылбуд 3618 3694 76 2,1% 0,61
Крычаўцэментнашыфер 3479 3556 77 2,2% -2,43
Смалявічы Бройлер 3172 3304 132 4,0% 5,81
Магілёўаблаўтатранс 3009 3023 14 0,5% -0,63
 

Што да фінансавых вынікаў дзейнасці прадпрыемстваў, сітуацыя выглядае надзвычай цяжкай.

З аднаго боку, звышпаспяховыя «Беларуськалій» і Мазырскі НПЗ (21 тысяча работнікаў на дваіх) разам атрымалі $290 мільёнаў.

Але пры гэтым астатнія 37 гігантаў, на якіх працуюць 210 тысяч чалавек, сумесна зарабілі за квартал усяго $1,5 мільёна.

 

Иллюстрация media-polesye.com