За апошнія тыдні была зробленая вялікая праца – дзясяткі сустрэчаў, размоваў і дыскусій – каб дабіцца большасці галасоў супраць паправак. Разам з літоўскімі партнёрамі і сябрамі мы знайшлі кампраміс – і пры гэтым адстаялі інтарэсы беларусаў. Я хачу падзякаваць усім дэпутатам, якія разумеюць, што Беларусь – гэта не Лукашэнка, а беларусы – не расіяне. Дзякуй усім, хто падтрымлівае еўрапейскі выбар беларусаў.
Дарагія мае, у гэты ж час, калі ласка, памятайце пра небяспеку паездак у Беларусь, асабліва калі вы мелі досвед рэпрэсій. Не рызыкуйце сваёй свабодай. Калі вы – уладальнік гуманітарнага ВНЖ, калі ласка, устрымайцеся ад паездак у Беларусь. Гэта можа прывесці да анулявання вашых літоўскіх дакументаў».