Бусел паляцеў на зімоўку ў цёплую краіну. Яго адлавілі і пасадзілі ў клетку з ружовымі фламінга. Ён трымаецца асобна у баку. Быццам бы чакае палёту. Неба для яго зачынена сеткай.
Магчыма, сімвал Беларусі прыляцеў з нашай краіны. Тут ён чужы. І не вернецца у роднае гняздо да каханай ці да каханага.
Фламінга цудоўна сябе пачувае у Каталоніі, бо гняздуецца на ўзбярэжжах вялікіх заліваў у Южнай Еўропе. Хіба што тут вадаём малы для такой вялікай зграі.
Дарэчы, Лунінецкі райвыканкам паведаміў аб прыняцці мер для аховы рэдкіх раслін і жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, у тым ліку бусла. Што вельмі пахвальна.
Чаму кажуць, што буслы прыносяць дзяцей і іншыя факты пра ганарлівую птушку – у гэтым відэа.