22 ноября 2024, пятница19:30

Общество

Яна заўсёды ў форме, ездзіць на ровары і дапамагае ўсім, хто мае патрэбу

22 марта 2024, 12:42

Ірына Аляксандраўна Ганчарова - вядомая настаўніца на Лунінеччыне. Выкладала матэматыку, зараз на заслужаным адпачынку. Але застаецца руплівай і актыўнай. Яшчэ яна - валанцёр Беларускага Чыр­вонага Крыжа.

 

Пра валанцёрства Ірыны Ганчаровай ў Чырвоным Крыжы распавяла “Настаўніцкая газета”.

У былой настаўніцы матэматыкі Ірыны Аляксандраўны амаль 40 гадоў педагагічнага стажу. У савецкія гады некаторы час ёй давялося папрацаваць у школе ў Прыбалтыцы, куды па размеркаванні накіравалі яе мужа-фельчара. Але большую частку свайго працоўнага жыцця яна аддала Лунінеч­чыне — настаўнічала ў школах вёскі Бараўцы і аграгарадка Вулька-2.

— Я з дзяцінства любіла матэматыку. Калі не магла рашыць нейкую задачку, нават перад сном працягвала думаць над ёй і раніцай прачыналася з гатовым адказам. Мне вельмі падабалася выкладаць гэты прадмет у школе, захапляць ім дзяцей. Пры гэтым я заўсёды ўлічвала тэмперамент і здольнасці кожнага вучня, не заганяла іх у адзіныя рамкі. Пры такім падыходзе дзеці больш эфектыўна засвойваюць прадмет і атрымліва­юць трывалыя веды, — расказвае Ірына Ганчарова.

Пасля таго як дасягнула пенсіённага ўзросту, яна працягвала праца­ваць яшчэ тры гады. А потым вырашыла, што прыйшоў час ісці на заслужаны адпачынак.

— Справа не ў тым, што я стамілася. Проста адчула, што мой узрост стаў пэўнай перашкодай паміж мной і вучнямі. Я ўспрымала іх нармальна, а вось яны мяне — не зусім так, як трэба. А так быць не павінна, — адзначае мая суразмоўніца.

Спакойнае, размеранае жыццё пенсіянера яна вытрымала ўсяго два месяцы. Заняцца заўсёды было чым: у Ірыны Аляксандраўны чатыры дачкі, пяцёра ўнукаў і праўнук. Але не хапала сацыяльнай актыўнасці, хацелася быць карыснай грамадству, дапама­гаць людзям. І яна звярнулася ў раён­нае аддзяленне Беларускага таварыс­тва Чырвонага Крыжа з прапановай стаць валанцёрам. І вось ужо 9 гадоў удзельнічае ў яго дзейнасці на добра­ахвотных асновах.

Акцыя Чырвонага Крыжа на Вадохрышча
Акцыя Чырвонага Крыжа на Вадохрышча

За гэты час паспрабавала сябе ў самых розных кірунках. Разам з іншымі валанцёрамі ўдзельнічала ў акцыях за здаровы лад жыцця, дапамагала бежанцам, збірала ахвяраванні для малазабяспечаных грама­дзян.

 

А яшчэ Ірына Аляксандраўна ў якасці валанцёра дапамагае сацыяльным службам клапаціцца аб адзінокіх пажылых лю­дзях.

Актыўны лад жыцця дапамагае ёй быць у форме і захоўваць пазітыўны настрой.

Неяк давялося паспрачацца з адной сваёй знаёмай, якая сказала, што выйшла на пенсію дажываць. Што значыць дажы­ваць? Трэба жыць! Пакуль здароўе дазваляе, на пенсіі можна рабіць усё, што ты хочаш. Як сам сябе настроіш, так і пойдзе. Таму настройвацца трэба на актыўнасць і пазітыў! упэўнена Ірына Ганчарова.

Ірына Аляксандраўна з дачкамі

 


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters