20 октября 2024, воскресенье22:20

Общество

У Данецку сабраўся стыхійны антываенны мітынг

16 июня 2015, 9:28

Людзі выступілі супраць абстрэлаў, што ладзяцца пад іх вокнамі.

Насупраць будынка Аблдзяржадміністрацыі, у якім месціцца кіраўніцтва «ДНР», сабраліся каля 500 чалавек. Яны выкрыкваюць антываенныя лозунгі, паведамляе«Новая газета». Пратэстоўцы перакрылі цантральную вуліцу Данецка — вуліцу Арцёма.

«Спыніце вайну!», «Вярніце нам жытло, у нас разбілі дамы», «Сыдзіце ўсе!», — крычаць жыхары Данецка.

Паведамляецца, што асноўная частка мітынгоўцаў прадстаўляе пасёлак Кастрычніцкі — раён на поўначы Данецка, блізкі да аэрапорта.

Асноўнае патрабаванне мітынгоўцаў — прыпыненне сепаратыстамі абстрэлаў, што ладзяцца з жылых кварталаў і выклікаюць агонь узброеных сіл Украіны па мірным насельніцтве.

Толькі ўчора ў пасёлку Кастрычніцкім былі параненыя дзесяцёра, за тыдзень загінулі два чалавекі.

Людзі пачалі збірацца каля 11-й раніцы, паліцыя «ДНР» не разганяе мітынг і «выглядае разгубленай». Каля 13:30 да пратэстоўцаў выйшаў Аляксандр Захарчанка, кіраўнік «ДНР». Ён абяцае жыхарам разбураных дамоў перасяленне ў бяспечныя месцы. Пратэстоўцы пачынаюць разыходзіцца.

А 4-й гадзіне на стыхійным мітынгу засталося каля 30 чалавек.

Гэта першы падобны пратэст за час вайны. Усе ранейшыя малалікія акцыі пратэсту супраць баевікоў расійскім спецслужбам удавалася хутка нейтралізаваць. 


Фото использовано в качестве иллюстрации, korabelov.info
Александр Лукашенко принимает участие в торжественных мероприятиях в честь Дня Победы, 9 мая 2024 года. Фото: пресс-служба Лукашенко