Беларусы, нагадаем, перамаглі сёння ў Мінску зборную Літвы — 31:24.
Але ўсё вырашалася праз некалькі гадзінаў.
Каб сёння вечарам Боснія ў гасцях перамагла Данію, то на ЧЕ паехала б балканская дружына. Скандынавы, дарэчы, гарантавалі сабе пуцёўку загадзя і сённяшні матч для іх быў не надта важны.
Тым не менш Данія выйграла з 26:25 (першы тайм — 13:14). Беларусь заняла ў групе 2-е месца і едзе на кантынентальнае першынство.
Выніковае становішча: Данія — 12, Беларусь — 6, Боснія — 4, Літва — 2.
Беларусы двойчы выйгралі ў Літвы, двойчы згулялі ўнічыю з Босніяй і прайгралі два разы Даніі.
12-ы чэмпіянат Еўропы па гандболе пройдзе з 17 па 31 студзеня ў Польшчы (Кракаў, Уроцлаў, Сопат, Катавіцы, Лодзь). У ім возьмуць удзел 16 камандаў.